Адна з яе ўдзельніц — кампанія, якая належыць уладальніку холдынгу VMG Group Сігітасу Паўлаўскасу.

Барысаўскі лесапільны завод «СВУДС Экспарт» у студзені 2023 года ўнеслі ў спіс беларускіх кампаній, чые долі забаронена прадаваць замежным уладальнікам. Але ўсяго праз некалькі месяцаў яго ўладальнікі змяніліся: месца літоўскага бізнесоўца Сігітаса Паўлаўскаса занялі расейскія мільярдэры.

З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне літоўскі холдынг VMG Group, адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў IKEA, які інвеставаў у беларускія лесапільныя і дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, абвясціў аб прыпыненні дзейнасці ў Беларусі. На пачатку 2023 года яго генеральны дырэктар Эгідзіюс Моцкус у каментары літоўскаму выданню Atvira Klaipėda паведаміў, што беларускія актывы групы падрыхтавалі да продажу, пакуль яны працуюць на мінімальным узроўні, «каб выжыць».

З пералічаных на сайце групы кампаній да верасня 2026 года прадаць удалося толькі адну — лесапільны і дрэваапрацоўчы завод «СВУДС Экспарт» у Барысаве. Гэтую здзелку правялі неўзабаве пасля афіцыйнай забароны.[[*]

Прадалі, нягледзячы на ​​забарону

У студзені 2023 года Савет Міністраў Беларусі ўнёс «СВУДС Экспарт» у спіс неадчужальнага бізнесу. Замежным удзельнікам гэтых кампаній забаранялася прадаваць свае долі новым уладальнікам. У ліпені 2023 года «СВУДС Экспарт» па пастанове Савету Міністраў выключылі са спісу, але ўласнікі ў прадпрыемства ўжо змяніліся. Гэта значыць перадачу бізнесу дазволілі заднім чыслом.

У траўні 2023 года беларускае прадпрыемства набыла расейская кампанія, якая ўваходзіць у карпарацыю «Технониколь», якім валодаюць мільярдэры Сяргей Калеснікаў і Ігар Рыбакоў. Прадаўцом выступіла кіпрская VMG Holdings Limited, бенефіцыярам якой быў літоўскі бізнесовец і ўладальнік VMG Group Сігітас Паўлаўскас. Паводле выдання Office Life, завод мог абысціся ім у €30 млн пры рэальным кошце каля €50 млн. Аб завяршэнні ўгоды абвясцілі ў чэрвені 2023 гады. Цяперашні ўладальнік прадпрыемства — расейскі «Завод Шинглас», які ўваходзіць у карпарацыю «Технониколь».

«Прадаць заблакаваны завод “СВУДС Экспарт” маглі па адной з трох схем: праз персанальны спецдазвол [Аляксандра] Лукашэнкі, шляхам вываду вытворчых актываў на новую юрыдычную асобу з наступным выключэннем “пустой” кампаніі са спісу post-facto, альбо праз змену ўласнікаў мацярынскай структуры за межамі Беларусі», — сказаў у каментары БРЦ Павел Латушка, былы дзяржслужбовец, а цяпер кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Пасля продажу прадпрыемства расейскім бізнесоўцам «СВУДС Экспарт» пастаўляў беларускія пелеты ў Турцыю. У асобным расследаванні БРЦ расказаў, як такім чынам беларускія кампаніі маглі спрабаваць вярнуць свае тавары на еўрапейскі рынак.

 

Сігітас Паўлаускас настойвае, што «ўсе працэдуры праверкі на адпаведнасць нарматыўным патрабаванням і санкцыям былі праведзены да здзяйснення здзелкі і ахоплівалі як пакупніка, так і яго афіляваныя бакі».

Судзячы па мытных дадзеных паставак у Расею, якія апынуліся ў распараджэнні БРЦ, «СВУДС Экспарт» прадае розную прадукцыю — ад зборных дамоў да самарэзаў. У заводу ёсць ліцэнзія на дзейнасць у галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іянізавальнага выпраменьвання. Пры гэтым, па словах аднаго з бенефіцыяраў «СВУДС Экспарт», па стане на 2024 год прадпрыемства нясе страты, магутнасці скарочаны ўдвая, а колькасць змен — з чатырох да двух.

Што сталася з яшчэ адным беларускім актывам VMG Group — былым падрадчыкам IKEA «Новус Індустры» — чытайце ў іншым расследаванні БРЦ. Мы высветлілі, як прадпрыемства заставалася звязаным з літоўскім бізнесам, куды прадае мэблю і якія тавары атрымлівала з Літвы.

Іншыя Расследаванні
IKEA сышла — мэбля засталася. Як беларускі завод літоўскага мільянера пастаўляў у Расею аналагі шведскага брэнда
Расследаванні IKEA сышла — мэбля засталася. Як беларускі завод літоўскага мільянера пастаўляў у Расею аналагі шведскага брэнда
За заводам «Новус Індустры» да верасня 2026 года стаяў Сігітас Паўлаўскас — уладальнік літоўскага пастаўшчыка IKEA, холдынгу VMG Group.
08 кастрычніка 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць