Антыфэйк / фактчэк

Сёння

«Ва Украіне хочуць скараціць дэкрэтны адпачынак у 9 разоў». News.by перакруціў ініцыятыву пра дадатковы водпуск для бацькоў

У Радзе прапанавалі не скасаваць трохгадовы адпачынак па даглядзе за дзіцём, а ўвесці яшчэ адзін — аплатны.

Аўтары:
Рэдактары:
Дата з'яўлення фэйка: 09.03.2026
Вядоўца Першага інфармацыйнага канала распавяла, што ва Украіне хочуць скараціць дэкрэтны адпачынак з трох гадоў да чатырох месяцаў. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што гаворка ішла не пра скасаванне дзейнага водпуску па даглядзе за дзіцём, а пра ўводзіны дадатковага аплатнага адпачынку для бацькоў.

Кантэкст: У Міжнародны жаночы дзень, 8 сакавіка, у краінах Лацінскай Амерыкі і Азіі кабеты выходзілі на вуліцы, патрабуючы роўнасці і абароны ад гвалту. Ва Усходняй Еўропе традыцыйна выстраіліся чэргі за кветкамі. А ў англамоўных краінах набірае папулярнасць новы трэнд — у гэты дзень ахвяраваць грошы арганізацыям, якія дапамагаюць жанчынам. Прыкладам, у Аўстраліі кабеты зладзілі забег, каб сабраць $2 млн на змаганне з ракам грудзей.

На Першым інфармацыйным канале (News.by, належыць Белтэлерадыёкампаніі) на наступны дзень пасля свята 8 сакавіка паведамілі, што ва Украіне збіраюцца радыкальна скараціць працягласць дэкрэтнага адпачынку.

«Ва Украіне хочуць скараціць дэкрэтны водпуск у 9 разоў — то бок з 3 гадоў да 4 месяцаў. З такой прапановай выступіў Камітэт парламенту па пытаннях сацыяльнай палітыкі і абароны правоў ветэранаў», — распавяла вядоўца навін.

Насамрэч камітэт Вярхоўнай Рады Украіны прапанаваў не скарачэнне дзейнага адпачынку па даглядзе за дзіцём, а новую захаду падтрымкі бацькоў. Гаворка ішла пра дадатковы аплатны адпачынак працягласцю чатыры месяцы. Скарыстацца ім змогуць абодва бацькі да дасягнення дзіцём васьмі гадоў.

Пры гэтым адпачынку па даглядзе за дзіцём ва Украіне не касуюць. Ён, як і раней, захоўваецца да дасягнення дзіцём трохгадовага ўзросту. То бок, у эфіры Першага інфармацыйнага канала дадатковы адпачынак для бацькоў выдалі за замену ўжо існага.

Ва Украіне дапамогу на дзіцё выплачваецца цягам першага года — каля $160 у месяц. Таксама пры народзінах дзіцяці дзяржава аднаразова выплачвае больш за тысячу долараў. У другі і трэці год выплаты прадугледжаныя толькі ў тым выпадку, калі маці выходзіць на працу. Гэта каля $180 у месяц — на аплату ясляў ці няні.

Украінская мадэль арганізавана інакш, чым беларуская. Калі ў Беларусі дапамога выплачваецца за тое, што жанчына застаецца ўдома і даглядае дзіцё, то ва Украіне пасля першага года дзяржава, наадварот, фінансава падтрымлівае выйсце маці на працу. Пры гэтым працоўнае месца за ёй захоўваецца да трох гадоў.