Антыфэйк / фактчэк 29 кастрычніка 2024

«ЖС Premium»: ЗША вінавацяць Расею ў стварэнні ўрагану. Мы знайшлі толькі пагрозы Жырыноўскага затапіць амерыканцаў

Пошукі падобнай інфармацыі праз Google таксама нічога не паказалі — ніводнай падобнай публікацыі ў медыях ЗША.

Кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Цім Уолц (Tim Walz) абвінаваціў расейскіх навукоўцаў у стварэнні ўрагану, напісалі аўтары тэлеграм-каналу «ЖС Premium». Каманда Weekly Top Fake не знайшла пацверджання гэтаму, затое выявіла пагрозы расейскага палітыка затапіць ЗША.

Навіна быццам бы са скрыншотам посту губернатара штата Мінесота і кандыдата ў віцэ-прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Ціма Уолца* з'явілася ў тэлеграм-канале «ЖС Premium» 13 кастрычніка 2024 года. 

«"Мілтан" быў штучна створаны расейскімі навукоўцамі. Ім нейкім чынам удалося змяніць гравітацыйнае поле Зямлі, выкарыстоўваючы вядомыя ім перадавыя тэхналогіі".

Ну ўсё, хавайцеся у кукурузу. Цім Уолтц, амерыканскі палітык, які прадстаўляе дэмакратычную партыюа яшчэ — патэнцыйны віцэ-прэзідэнт ЗША, калі пераможа Харыс, на сур'ёзных шчах уцірае ўсім, што нядаўні суперураган, які паламаў ЗША частку краіны — гэта кліматычная зброя Расеі», — сказана ў подпісе да скрыншота (аўтарскія арфаграфія і пунктуацыя захаваныя).

Каманда WTF спраўдзіла старонку амерыканскага палітыка ў сацсетцы Х і не знайшла такога поста. Пошукі падобнай інфармацыі праз Google таксама нічога не паказалі — ніводнай падобнай публікацыі ў медыях ЗША.

Затое ў кантэксце кліматычнай зброі Расеі і ЗША мы знайшлі іншыя публікацыі — у расейскіх СМІ. Паводкамі ў 2003 годзе палохаў расейскі дэпутат Уладзімір Жырыноўскі, які ў 2022 годзе памёр ад каронавіруса. Ён звяртаўся да тагачаснага прэзідэнта ЗША Джорджа Буша:

«Уначы нашы навукоўцы ледзь-ледзь зменяць гравітацыйнае поле Зямлі і твая краіна будзе пад вадой! 24 гадзіны, ***, і ўся краіна твая будзе пад вадой!».

Расейскія медыі цяпер называюць яго словы прароцкімі. 

* У медыях сустракаюцца розныя варыянты напісання: Цім Уолц, Цім Уолз, Цім Уолтц.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
«Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Антыфэйк / фактчэк «Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Вядоўца Ала Грыгарчук заявіла, што новы прэм’ер Вугоршчыны нядаўна прапанаваў Віктару Орбану ўзначаліць Еўракамісію.
11 мая 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць