Антыфэйк / фактчэк

Учора

Булаўка: Украіну напампоўваюць зброяй, а насельніцтву фінансава не дапамагаюць. Высветлілі, у чым ён не мае рацыі

Беларускі эксперт па нацбяспецы параўнаў дапамогу Украіне з гантэлям, кінутым тапельцу.

Аўтары:
Рэдактары:
Дата з'яўлення фэйка: 04.04.2025
Хаўруснікі Украіны фінансуюць толькі вайсковыя выдаткі краіны, а мірнае насельніцтва амаль не падтрымліваюць, заявіў Анатоль Булаўка, чалец сталай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Каманда Weekly Top Fake праверыла яго словы. 

Пра размеркаванне дапамогі Украіне Анатоль Булаўка згадаў у праграме «PRO Армію» на ютуб-канале «СБ ТБ» 4 красавіка 2025 года. 

«Значна прасцей, пэўна, напампоўваць Украіну ўзбраеннем, добра, яно яшчэ ёсць. …

Але я катэгарычна не згодны з тым, каб гэта называць дапамогай. Гэта не дапамога, гэта ўсё адно, што тапельцу кінуць лом ратаўнічы ці гантэлю. Гэта не дапамога. А рэальная менавіта дапамога — на сацыяльныя праекты нейкія, на падтрымку мірнага насельніцтва. Гэта чо, ёсць? Калі гэта ў мізэрных колькасцях і ёсць, то да канчатковага спажыўца яно фактычна не даходзіць», — падагульніў Булаўка. 

За апошнія тры гады, паводле дадзеных нямецкага Інстытуту сусветнай эканомікі ў Кілі (адзін з найбольш уплывовых аналітычных цэнтраў у свеце), апублікаваным у лютым 2025 года, заходнія краіны-донары вылучылі Украіне каля €267 млрд. З іх на вайсковыя мэты пайшло менш паловы, 44% выдаткавалі на падтрымку дзяржавы, яшчэ 7% — на гуманітарную дапамогу.

Сярод прыкладаў, куды Украіна скіроўвала фінансавую дапамогу Еўразвязу ў 2023 годзе: выплаты заробкаў і пенсіяў, аднаўленне інфраструктуры, праца шпіталяў і школ, падтрыманне макраэканамічнай стабільнасці дзяржавы.