Расследаванні

21 красавіка 2023

Карумпаваны рыцар. Якімі бізнесамі валодае і навошта афармляе іх на ксяндза набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец Зайцаў

Аляксандр Зайцаў стаў першым у гісторыі Беларусі чальцом ордэна Святога Рыгора Вялікага.

Бізнесовец Аляксандр Зайцаў, блізкі да Віктара Лукашэнкі, выбудоўвае вялізныя кампаніі, афармляючы іх, у тым ліку, на служыцеляў царквы.

Беларускі бізнесмен Аляксандр Зайцаў стаў першым у гісторыі Беларусі чальцом ордэна Святога Рыгора Вялікага. Гэта найвышэйшая адзнака для свецкіх асобаў, якой узнагароджвае Папа. Пра тое, чым можна заслужыць такі гонар ад Ватыкана, як змешваюцца інтарэсы касцёла і асабістая выгада некаторых святых айцоў, і як за ўсё гэта даплочваюць беларускія падаткаплацельшчыкі, чытайце ў нашым расследаванні.

«Рыцарская годнасць шукала яго»

«Узнагарода шукала рыцара Аляксандра, рыцарская годнасць шукала яго. Напэўна, вернікі каталіцкага Касцёла ўдзячныя вам і аддаюць Богу хвалу за тое, што ў 21 ст. на нашай сінявокай Бацькаўшчыне ёсць такія вялікія людзі», – такую прамову ў лістападзе 2022 года ў Кафедральным саборы Найсвяцейшай Панны Марыі ў Менску прамаўляе кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Кіраўнік царквы гаворыць пра Аляксандра Зайцава – бізнесмена, які трапіў пад санкцыі ЕЗ і ЗША як чалавек, набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі. Прамову прамаўляюць на цырымоніі, дзе бізнесмена прысвячаюць у трэці па рангу папскі ордэн. На мерапрыемстве таксама прысутнічаюць два святары – Ігар Лашук і Юрый Жэгарын.

Уручэнне ордэна Святога Рыгора Вялікага Аляксандру Зайцаву (злева направа: Аляксандр Зайцаў, ксёндз Ігар Лашук, ксёндз Юрый Жэгарын і кіраўнік Рымска-Каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
Крыніца: Хрысціянская візія / Лістапад 2022 г. Уручэнне ордэна Святога Рыгора Вялікага Аляксандру Зайцаву (злева направа: Аляксандр Зайцаў, ксёндз Ігар Лашук, ксёндз Юрый Жэгарын і кіраўнік Рымска-Каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)

За што Зайцаў атрымаў каталіцкі ордэн на цырымоніі не ўдакладнялі, але розныя выданні мяркуюць, што ён даваў грошы на будаўніцтва і рэканструкцыю беларускіх касцёлаў.

«Я ведаю спадара Аляксандра шмат гадоў, яго ўзрастанне ў веры адбывалася крок за крокам. Ён не толькі асабіста ўзрастаў у веры, але распаўсюджваў і пашыраў веру Касцёла тут, на беларускай зямлі», – сказаў на цырымоніі ксёндз Ігар Лашук.

Нашае расследаванне паказала, што ксёндз Лашук дапамагае Зайцаву не толькі ўмацоўвацца ў веры, але і весці яго кантрабандны бізнес у абыход санкцый.

Гасподзь дае дабро

У верасні 2021 года, Ігар Лашук, будучы ў сане каталіцкага ксяндза, заснаваў кампанію «АЛІС МА», на якую падсанкцыйныя ўладальнікі кампаніі «Брэміна груп» перапісалі частку сваёй маёмасці.

Мы спыталі ў Юрыя Санько, прэс-сакратара кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, ці можа святар займацца бізнесам.

«Нашае заданне – служэнне. Святар не можа ўдзельнічаць ні ў палітычных партыях, ні займацца бізнесам. Гэта немагчыма нават па кананічным праве. Такая заява – вельмі цікавая нават для нас. Таму мы таксама ў гэтым пастараемся разабрацца», – сказаў нам Юры Санько ў тэлефоннай размове.

Таксама мы даслалі афіцыйны запыт на каментар у прэс-службу Ватыкана і амбасадару Ватыкана ў Беларусі. Мы чакаем іх адказ.

Нагадаем, «Брэміна Орша» – гэта такі астравок практычна поўнай нявыплаты падаткаў, створаны па ўказе Аляксандра Лукашэнкі для кампаній набліжаных да яго бізнесменаў. Праз гэты хаб ішла кантрабанда кветак, тканін, прадуктаў харчавання з Еўропы ў Расею і пра гэтыя схемы мы неаднаразова расказвалі.

Акрамя таго, праз «Брэміна груп» або звязаныя з ёй кампаніі ідзе істотная частка афіцыйнага транзіту праз Беларусь. Кампаніі дазволілі пабудаваць свае склады з правам мытнага афармлення наўпрост на памежных пераходах Брузгі і Бераставіца. Тамсама адбываецца і перачэпка з еўрапейскіх цягачоў на беларускія. Гэта адзіныя прыватныя пункты мытнага афармлення на граніцах Беларусі з ЕЗ. Гэта значыць, у кіроўцаў грузавікоў, якія едуць у Беларусь праз Бераставіцу ці Брузгі, няма выбару, акрамя як карыстацца паслугамі «Брэміна груп».

Праўда, зараз «Брузгі» і «Бераставіца» перайшлі пад кантроль «Влатэ Лагістык». Такім чынам, іх вывелі з-пад санкцый.

Адпаведна, гэтым мытным цэнтрам забяспечаны звышпрыбыткі, за кошт адсутнасці канкурэнцыі. А падаткі з гэтых прыбыткаў яны амаль не плацяць, дзякуючы прэферэнцыям, якія ім асабіста выдаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым немалую частку заробленых сродкаў кампаніі выдаюць на «нейкія іншыя выплаты» і чысты прыбытак рэдка перавышае адзнаку ў дваццаць мільёнаў рублёў.

Калі б не гэта, то за манапольнае абслугоўванне часткі мяжы кампаніі «Брэміна груп» павінны былі б заплаціць не пару мільёнаў падаткаў, а дзясяткі мільёнаў. А гэта, як мінімум, адна новая цалкам абсталяваная паліклініка.

Сам Аляксандр Зайцаў у аршанскім хабе – фігура ключавая. Калі ў іншых праектах тройца бізнесменаў у спробе пазбегнуць санкцыяў раўнамерна размяркоўвала долі паміж сваімі людзьмі, то ў «Брэміна-Орша» ўсё адышло толькі даверанай асобе Зайцава – ксяндзу Лашуку і створанай ім кампаніі «АЛІС МА».

Праўда, як бачым са справаздач, 2022 год «АЛІС МА» скончыла са стратамі ў 2,6 мільёна рублёў.

Магчыма, гэта звязана з нашым расследаваннем пра кветкавы афшор. Расейскія ўлады, пасля яго публікацыі, прыкрылі ці, ва ўсякім разе, значна зрэзалі кветкавы афшор.

Але, насамрэч, страту не варта пераацэньваць. Бо істотная частка выдаткаў – гэта інвестыцыі ва ўласныя структуры, такія як «Рузэкспедыцыя» і «Влатэ Лагістык» за будаўніцтва лагістычнага цэнтру і іншай інфраструктуры.

Мы спыталі ў Ігара Лашука, як так атрымалася, што ён раптам апынуўся ўладальнікам кампаніі, звязанай з «Брэміна Груп», але не атрымалі выразнага адказу. Свае сувязі з Аляксандрам Зайцавым і ягоным бізнесам ён таксама пракамэнтаваў расплывіста:

«Гэта мая асабістая справа, я святар. На некаторыя пытанні я не адказваю нікому, нават Папе Рымскаму, разумееце? Ёсць пытанні, якія толькі перада мной ёсць і Госпадам Богам», – сказаў нам Ігар Лашук у тэлефоннай размове.

Шлях з прыватніка на дзяржслужбу і назад

Частку свайго шляху да вялізнага бізнесу і рыцарства Аляксандр Зайцаў апісаў асабіста ў сябе на сайце яшчэ ў нулявых. Напрыклад, указаў там, што скончыў Наргас у 1997 і пасля гэтага працаваў у прыватным сектары, а таксама ў некаторых незалежных беларускіх СМІ – «Беларускі рынак», «Беларуская дзелавая газета», часопіс «Дело». Акрамя таго, ён працаваў і ў Мінэканоміцы, і ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Дзякуючы «КіберПартызанам» мы даведаліся, што Зайцаў са снежня 2003 года працаваў у Саўміне. Там быў памочнікам-дарадцам прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.

У 2007 годзе Зайцаў пераходзіць на працу ў Дзяржсакратарыят Савета бяспекі. Да канца 2012 года Зайцаў пакідае Савет бяспекі і сыходзіць у вялікі бізнес. Пры гэтым спыняецца праца на дзяржслужбе, але не сустрэчы ў самалёце з Віктарам Лукашэнкам.

Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы«Пашпарт»; прадстаўлены «КіберПартызанамі»
Крыніца: Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы«Пашпарт»; прадстаўлены «КіберПартызанамі»

Як мы змаглі даведацца дзякуючы «КіберПартызанам», пад час працы ў Савеце Бяспекі, Зайцаў увесь час суправаджаў Віктара Лукашэнку ў замежных паездках.

Напрыклад, палёт у верасні 2010 года ў Абу-Дабі. На борце Віктар Лукашэнка, Аляксандр Зайцаў, тагачасны «зброевы барон» Уладзімір Пефціеў, намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік і кіраўнік ваенна-прамысловага камітэту Сяргей Гурулёў. Ляцелі яны туды на самалёце, які звязваюць з блізкім да Лукашэнкі расейскім бізнесоўцам Міхаілам Гуцэрыевым.

Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Крыніца: Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»

Праз месяц – Зайцаў і Лукашэнка адпраўляюцца ў Аман.

Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Крыніца: Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»

А яшчэ праз месяц яны зноў разам ляцяць у Абу-Дабі. Суправаджае іх на той момант ужо былы пасол Беларусі ў ААЭ Уладзімір Сулімскі.

Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Крыніца: Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»

У наступныя некалькі гадоў Зайцаў будзе не раз лятаць з Віктарам Лукашэнкам: у 2011 годзе з Катара, а ў 2012 годзе бізнесмен суправаджае ўсю сям'ю Віктара Лукашэнкі ў Турцыю.

Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Крыніца: Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Крыніца: Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»

Як мы даведаліся ад «КіберПартызанаў», акрамя Віктара Лукашэнкі, Зайцаў актыўна лётаў з асяроддзем яго сям'і – Тапузідзісам, Пефціевым і Вераб'ём.

Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Крыніца: Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Крыніца: Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Крыніца: Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы «Пасажырапаток»; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»

У 2021 годзе, пасля таго як Зайцаў патрапіў пад санкцыі ЕЗ, ён вырашыў аспрэчыць іх. І заявіў, што ніколі не быў памочнікам Віктара Лукашэнкі – чальца Савета бяспекі на той момант.

Космас, дрэва, угнаенні

З 2013 года, па дадзеных «КіберПартызанаў», Зайцаў паўдзельнічаў у стварэнні або саўладанні каля трох дзясяткаў кампаній.

У студзені 2013 года з'яўляецца «Сцісха», якая займаецца сельскай гаспадаркай. У 2022 годзе кампанія ўваходзіць у рэзідэнты АЭЗ «Брэміна-Орша» з планамі адкрыць мясную вытворчасць. Праз яе Зайцаў саўладаў кампаніямі «Влатэ-Лагістык», «Сохра» і іншымі.

0 / 2

Кампанія рэзка нарасціла выручку ў 2022 годзе да 25 мільёнаў рублёў, і чысты прыбытак да 650 тысяч.

0 / 2

Яшчэ адна кампанія – "СМ Індастрыял Інжынірынг" – створаная сумесна з бізнесменам Мілуцінам Смільковічам, які звязаны з Ганнай і Дзмітрыем Лукашэнкамі. Кампанія займалася дрэваапрацоўкай.

0 / 2

У лістападзе 2013 Зайцаў разам з Вераб'ём засноўваюць «Брэміна груп» – у будучыні іх асноўную кампанію. У красавіку 2014 года да іх далучыцца Аляксей Алексін.

0 / 2

У кастрычніку 2014 года пачынаецца стварэнне «Сохры» – групы кампаній і асноўнага актыву Зайцава. У тым жа годзе ў ААЭ ствараецца Sohra Overseas, якая займаецца пастаўкамі беларускай тэхнікі, угнаенняў і здабычай карысных выкапняў.

0 / 2

У 2014 да яго бізнес-гаманца далучаецца «Влатэ Лагістык», якая займалася санкцыёнкай і якая цяпер узяла на сябе ўпраўленне ГЛЦ «Брузгі» і «Бераставіца», пасля таго як «Брэміна груп» трапіла пад санкцыі.

Адначасова ствараюцца: IT-кампанія «Сайбер Джэнезіс», пастаўшчык макаронаў у буйныя гандлёвыя сеткі «ТОД-інвест», «Касмічнае агентства «Белкосмас» і іншыя.

0 / 6

Дзякуючы актывістам «Рабочага руху» мы даведаліся, што кампанія «Белкосмас» Аляксандра Зайцава, карыстаючыся тым, што яна не пад санкцыямі, спрабавала дамовіцца з лагістычнай кампаніяй World Atlantic Ghana аб пастаўках з Ганы ў Болбасава пяці тонаў нейкага грузу. Трэба адзначыць, што ў Гане ёсць кампанія, звязаная з «Сохра», якая займаецца золатаздабычай.

Дакумент прадстаўлены ініцыятывай «Рабочы рух»
Крыніца: Дакумент прадстаўлены ініцыятывай «Рабочы рух»

У лісце «Белкосмас» так і піша: паколькі «Сохра» і Зайцаў пад санкцыямі – гэта ўскладніць аплату, і «Белкосмас» прапануе даставіць нешта ў Болбасава за наяўныя.

0 / 2

Гарачая зброя - халодны разлік

Яшчэ падчас таго, як быў супрацоўнікам Савета бяспекі, Зайцаў неаднаразова лётаў са «зброевым баронам» Уладзімірам Пефціевым. Як у кампаніі з Віктарам Лукашэнкам, так і без яго.

У 2016 годзе разам з Вераб'ём Зайцаў засноўвае «ЗСПЗ Арсенал» – прыватную кампанію, якая прадае розную паляўнічую зброю і аксэсуары да палявання. Яны валодаюць крамай зброі «Чырвоны бор».

Незадоўга да гэтага Зайцаў праз кампанію «ТЭМО» зрабіўся саўладальнікам «БСВТ-новыя тэхналогіі», якая займаецца вытворчасцю стралковай зброі, оптыкі, а таксама мадэрнізацыяй ваеннай тэхнікі. У 2019 годзе да фірмы далучылі «Аршанскі патронны завод». У сакавіку 2021 кампанія ператварылася ў «Кідма-Тэк».

Да 2021 года партнёрам у гэтым бізнесе ў Зайцава быў латыш Маркс Блатс, чалец буйной сеткі гандляра зброяй Ігара Зімянкова. Паводле інфармацыі Мінфіна ЗША, Зімянкоў падтрымаў беларускі ВПК пасля санкцый, «спрыяючы продажам беларускага абароннага прадпрыемства «Белспецзнештэхніка», што знаходзіцца пад санкцыямі, у Лацінскай Амерыцы». І менавіта «Белспецзнештэхніка» была ў саўладальніках да 2021 года ў «Кідма-тэк» разам з SOHRA OVERSEAS (ААЭ) і, адпаведна, Зайцавым.

Рыцар і казачніца

Асабістае жыццё Аляксандра Зайцава таксама дастаткова мудрагелістае. У 2002 годзе Зайцаў ажаніўся. У 2011 ён развёўся, але цікава ў гэтай сітуацыі тое, што цяпер у пашпартнай базе дадзеных ён значыцца як халасты, а не разведзены. Па сутнасці, у базе няма звестак, што ён калісьці ўвогуле быў жанаты.

Развод быў фіктыўны, і цяпер Зайцаў працягвае жыць са сваёй ужо афіцыйна не-жонкай і сынам у прыватным доме ў Бараўлянах. Выбранніцу бізнесмена завуць Вольга Грамыка – пісьменніца, аўтарка кніг у жанры гумарыстычнага фэнтэзі.

Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Крыніца: Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»
Крыніца: Дадзеныя з аўтаматызаванай сістэмы "Пашпарт"; прадстаўленыя «КіберПартызанамі»

Вольга Грамыка ўжо шмат гадоў вядзе блог. Аляксандр Зайцаў там фігуруе пад імем "Сашый". У блогу Грамыка неяк згадала аб сваім фіктыўным разводзе.

«Разводзіліся мы чыста фармальна, з-за сякіх-такіх жыццёвых абставінаў [...] Мужа таксама прымусілі ўстаць і прачытаць спіс сваіх грахоў, які ён, калі афармляў усе дакументы, бессаромна скатаў з аналагічнай заявы сябра. [...] Там быў шлюбны абавязак памерам з дзяржаўны, грэбаванне бацькоўскімі абавязкамі, недадача душэўнага цяпла і ласкі, а таксама фінансавая няздольнасць», – напісала Грамыка.

Жанчына часта дзеліцца ў блогу сюжэтамі са свайго жыцця. У адным пасце яна апісала эпізод з працы свайго мужа ў Савеце Бяспекі.

«Гадоў пяць таму, калі Сашый яшчэ працаваў у адной сур'ёзнай паважанай арганізацыі, яго начальніку спатрэбіўся кот. Ды не які-небудзь, а руды мэйн-кун экстра-класа, у падарунак жонцы і дзецям. [...] Заводчык, ашаломлены зваліўшмся на яго шчасцем, аддаў ката новаму гаспадару разам з усімі кацінымі прычындаламі. [...] Ката, з усімі ўшанаваннямі, згрэблі ў ахапак і павезлі на дэфабержыраванне, і вось тут і пачалося самае цікавае. [...] Калі перад ветэрынаркай прытармазіў чОрны таніраваны джып, і адтуль выгрузілася ахова з баявых кібаргаў, расчысціла перыметр і ўнесла ката на аксамітнай падушцы з кутасамі, прычындалы спалохана сціснуліся не толькі ў яго. [...] Ветэрынары паглядзелі на суровыя твары кібаргаў і зразумелі, што калі гэты канкрэтны кот з 0,01% верагоднасцю ачмурыцца, то яны з гэтай клінікі таксама жывымі не выйдуць». – такую гісторыю апісала жонка Зайцава.

Пра тое, хто яе муж, Вольга Грамыка не асабліва распаўсюджваецца і ў жыцці выкарыстоўвае сваё дзявочае прозвішча.

«Мужа пісьменніцы завуць Аляксандр, ён беларускі палітык і падказвае Вользе на выбарах, за каго галасаваць», – так на адным з фансайтаў пісьменніцы апісваецца Зайцаў.

У самой Вольгі з 2018 года ёсць фірма ў Брытаніі CYBORG PROTECTION UNION. Кампанія стваралася для выдання кніг Вольгі на англійскай мове, але, мяркуючы па ўсяго дзвюх кнігах, якія выйшлі, бізнес не пайшоў, і ў 2022 годзе кампанія была ліквідаваная.

Сям'я Зайцавых пражывае ў Бараўлянах, дзе ў іх прыватны дом. Аднак, гэта не адзіная нерухомасць. Як мы даведаліся з дапамогай «КіберПартызанаў», на Аляксандра Зайцава запісаны цэлы сядзібны комплекс у вёсцы Кароўчына, Быхаўскага раёна.

Таксама ў яго кватэра ў Менску на вуліцы Захарава, дом у вёсцы Чачэвічы і дом у родных Ружанах.

Мы дзякуем «КіберПартызанам» за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага матэрыялу.

Іншыя Расследаванні