Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
«Вільня пры змагарах!» Азаронак выдаў літоўскую рэкламу за брытанскі ролік
Гэта рэклама Віленскага агенцтва па развіцці бізнесу і турызму.
Некаторыя праўладныя беларускія тэлеграм-каналы апублікавалі крытычнае відэа пра Вільню. У ім літоўская сталіца паказана адсталым і правінцыйным горадам. Аўтарства роліка прыпісалі Вялікай Брытаніі. Каманда Weekly Top Fake знайшла арыгінал відэа.
Відэаролік з кадрамі Вільні ў тэлеграм-канале «Азаронак. СТБ. Беларусь» з'явіўся 6 студзеня 2025 года. У той жа дзень яго таксама апублікавалі «ЖС Premium» і «Шкварка News».
«Як жа папрыгажэла Вільня пры змагарах! Ролік брытанскі, на англійскай, але ўсё зразумела і вельмі смешна», — сказана ў подпісе да відэа.
Апублікаваны ролік стварылі літоўцы. Гэта рэклама Віленскага агенцтва па развіцці бізнесу і турызму. Беларускія тэлеграм-каналы паказалі яе не цалкам, выдаліўшы 41 секунду, што сказіла сэнс.
Сцэны ў відэа пастановачныя. У першай частцы, якую паказалі праўладныя пляцоўкі, стваральнікі роліка робяць адсылку да дагэтуль існуючага ў заходніх краінах стэрэатыпу пра Літву як пра былую савецкую краіну. У другой частцы аўтары паказалі, як выглядае Вільня насамрэч — сучасная, зялёная, культурная і поўная ўнікальнай гастраноміі.