Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (309) вайна (206) эканоміка (155) дасягненні (119) гісторыя (53) + яшчэ101
Польшча
Беларусь (338) Украіна (287) Польшча (127) Расея (118) ЗША (91) + яшчэ69
Крыніца
Беларусь 1 (207) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (90) АНТ (84) СТБ (58) БелТА (56) + яшчэ140
Асобы
Аляксандр Лукашэнка (59) Рыгор Азаронак (58) Іван Эйсмант (42) Алег Гайдукевіч (25) Пётр Пятроўскі (23) + яшчэ253
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя
Апошнія фейкі тыдня

07 красавіка 2025

СТБ выдаў гадавыя паказнікі за месячныя і паведаміў пра заўважнае зніжэнне пакупной здольнасці эстонцаў

У эстонскіх крамах праз падаражэнне прадуктаў за месяц продажы скараціліся на 5%, расказалі вядоўцы праграмы «Навіны» на канале СТБ. Каманда Weekly Top Fake праверыла і ўбачыла іншую статыстыку. 

скажэнне, Эстонія, СТБ, рост коштаў, эканоміка.

04 красавіка 2025

Вядоўца СТБ расказала, што ў Літве выраслі цэны, але не разабралася, на што і наколькі

скажэнне, Літва, Беларусь, СТБ, рост коштаў, эканоміка.

03 красавіка 2025

Аўдонін перакруціў гісторыю, расказваючы пра перакручванне гісторыі ў падручніку з БЧБ-вокладкай

Аўтары падручнікаў па гісторыі з БЧБ-вокладкай, выдадзеных у першыя гады незалежнасці Беларусі, апраўдвалі падпал Хатыні гітлераўскімі захопнікамі, заявіў аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін. Каманда Weekly Top Fake высветліла, пра якія...

скажэнне, Беларусь, СБ Беларусь сегодня, Альфа-радыё, Аляксей Аўдонін, гісторыя, адукацыя.

02 красавіка 2025

Зарплаты vs інфляцыя. Ці разбагацелі беларусы так, як расказалі на АНТ

Сярэдні заробак у Беларусі вырас амаль удвая, распавяла вядоўца АНТ, апісваючы, як палепшыўся дабрабыт беларусаў за апошнія пяць гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці супадае рэчаіснасць з агучанымі дадзенымі. 

скажэнне, Беларусь, АНТ, Алена Міхалоўская, рост коштаў, эканоміка, заробкі ў Беларусі.

01 красавіка 2025

«Лукашэнка — красунчык, людзі ўсім задаволены». Вядоўца «Менскай праўды» расказала пра тое, чаго не было

У The Washington Post напісалі, што ў Беларусі ўсё добра, а беларусы ўсім задаволены, расказала вядоўца Марына Субота на ютуб-канале «Менскай праўды». Каманда Weekly Top Fake знайшла артыкул, на які яна спаслалася, але не ўбачыла такіх высноў. 

скажэнне, Беларусь, ЗША, Мінская праўда, Марына Субота, палітыка, эканоміка.

ПнВтСрЧтПтСбВс
303112345678910111213141516171819202122232425262728293031123456789